О времени и о себе / Няздзейсненыя мары

Час ад часу я перачытваю тэкст знакамiтай прамовы Марцына Лютара Кiнга «Я маю мару». У ёй выбiтны грамадзкi дзеяч Злучаных Штатаў дваццатага стагоддзя выказаў свае спадзевы на тое, што колiсь людзi будуць жыць ў свеце, дзе не застанецца расавай, палавой цi якой-небудзь iншай дыскрымiнацыi, дзе ўсi будуць валодаць роўнымi правамi, дзе знiкнуць бар’еры мiж асобнымi часткамi грамадзтва, дзе аднi людзi ня будуць лiчыцца вышэйшымi за iншых паводле сваiх прыродных параметраў, не звязаных з iхнiмi талентамi, здольнасцямi, чалавечымi ды прафесiйнымi якасцямi. Гэта была мара вялiкага гуманiста i змагара за правы ды справядлiвасць. Гэтая барацьба каштавала яму жыцця, але урэшце-рэшт многае з таго, пра што ён марыў, спраўдзiлась. Хай i сёння ў той жа Амэрыцы застаюцца пэўныя проявы дыскрымiнацыi адносна чорнаскурых, пераважна на побытавым ўзроўнi, але гэта нi у якiм разе нельга параўнаць з тым, што было раней.

Перачытваючы Кiнга, раз-пораз лоўлю сябе на думцы, што гэты ягоны выступ вельмi сугучны с вядомым эсе Улалзiмiра Арлова «Незалежнасць – гэта…» Гэты тэкст таксама пра пажаданы вобраз будучынi, пра тое, якой мае быць наша краiна. Калi адным словам – незалежнай. Але гэта досыць ёмiстае паняцце, якое ўключае ў сябе шмат складнiкаў. Прычым тут маецца на увазе ня толькi вонкавая незалежнасць Беларусi ад iншых дзяржаваў, яе асобнае месца на палiтычнай мапе свету. У дадзеным кантэксце пад незалежнасцю разумееца i духоўная самастойнасць беларускага народу, яго вяртанне да сваiх сапраўдных каранёў. Прайшла ужо чвэрць стагоддзя з моманту напiсання гэтага эсе, i сёння ужо можна падвесьцi пэўныя вынiкi. Што спраўдзiлась, а што не.

Часткова выкладзеныя ў тым тэксце чвэрцьвекавой даўнiны пажаданнi, ў якiх выражалiсь мроi ня толькi самаго Арлова, але i тысяч тагачасных беларусаў, спраўдзiлiсь. Беларусь стала незалежнай дзяржавай са сваiмi межамi, войскам, грашыма. Бацькi могуць называць дзяцей беларускiмi iмёнамi, а маладыя беларускiя хлопцы служаць ў войску на Радзiме. Усё гэта добра. Усё гэта было здабыта велiчнай духоўнай барацьбой нашага народу, якi давёў сваё права на самастойнае iснаванне.

Але шмат што пакуль i не здзяйснiлась. Так, вельмi прыкра усведамляць, што Беларусь – апошняя краiна ў Эўропе, дзе людзi трапляюць за краты за свае палiтычныя перакананнi. I сёння нiводны чалавек ў Беларусi не гарантаваны ад таго, каб пазбавiцца волi за сваю палiтычную дзейнасць ды проста неабыякавую пазыцыю. Гэта, на мой погляд, галоўнае, чаго нам пакуль не удалось дасягнуць – стаць свабоднымi, годнымi грамадзянамi сваёй краiны.

Напрыканцы свайго тэксту, як бы падсумоўваючы напiсанае, Уладзiмiр Арлоў напiсаў, што незалежнасць – гэта калi ад нараджэння да скону пачуваешся сваiм чалавекам на сваёй зямлi. Пакуль гэтага няма, але рана цi позна так будзе.

Бо iнакш сапраўды ня варта жыць. 
  • elina, 13.11.2018 16:36 #

    Хорошо сказано: «свой человек на своей земле». А нас судьбы гонят куда-то за лучшей долей...
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 14.11.2018 20:34 #

    И как это пропустил. Не подменяй понятия...а ..романтик...  Какая на фиг синявокая, да еще незалэжная? Генсеки и советское начальство - поголовно все на местах, комсомол и пионерия есть, советский рубль и советская символика все та же, "плановая экономика" с командно-административной системой господствует, о гос. печатных органах агитации и пропаганды уже и говорить не приходится, а главное большинство населения существуют в рамках стереотипов второй половины 20 века СССР. Да ...выборы ж еще.      Тоже самое в России и Украине. С незначительными косметическими преобразованиями под видом реформ. А центер правления по прежнему - в Москве. Думаешь, балты и Восточная Европа так уж далеко ушли?  Так что не мы апошнія тут. Просто любим ныть больше других.... 
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
134 поста
Последние комментарии
Nayana
zelenaya
Lapka учора ў 20:55
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}