
Параўнанне гестапаўцаў i амапаўцаў ужо даўно стала, так бы мовiць, агульным месцам, але мяне турбуе пытанне: цi сапраўды яны не разумеюць, што сваiмi злачыннымi дзеяннямi супраць ўласнага народу de facto ставяць сябе на адну дошку з нацыскiмi злачынцамi, якiя пусцiлi пад нож мiльёны нявiнных жыццяў, а потым тлумачылi гэта тым, што "проста выконвалi загад". Але ёсць загады, якiя нельга выконваць.
I я вельмi спадзяюся, што пасля перамогi народу, калi iсны дыктатарскi рэжым будзе зрынуты, будзе складзены паймённы спiс тых жывёл ў форме, якiя ўжывалi гвалт супраць беларусаў, з падаткаў якiх, мiж iншым, гэтыя таварышы атрымлiваюць неблагiя заробкi. Люстрацыя - iнструмэнт спрэчны, i ў некаторых краiнах дасюль палка абмяркоўваюць яго вынiкi. Аднак я асабiста перакананы, што гэта неабходна, каб ў далейшым мы нiколi з падобнымi рэчамi не сутыкалiсь.
3