О времени и о себе / Жанчыны 2020


Я ужо неаднаразова выказваўся на гэты конт, i яшчэ раз хочу падкрэслiць, што беларускiя жанчыны - самыя лепшыя i абсалютна неверагодныя. Таму 2020 год ў Беларусi цалкам можна назваць годам жанчын, кожная з якiх годная самых цёплых словаў.

Як сярод iх выбраць лепшых?

Канешне, ўсе жанчыны, якiя выходзiлi на акцыi пратэсту, якiя пацярпелi ў той цi iншай ступенi, годныя таго, каб iх прызнаць жанчынамi 2020 году. Калi ж выдзяляць кагосьцi асобна, то, канешне, варта адзначыць Святлану Цiханоўскую, якая стала сымбалем пратэстаў. У гэты ж шэраг я б дадаў Марыю Калеснiкаву ды Веранiку Цапкалу, якiя разам са Святланай выняслi весь цяжар перадвыбарчай кампанii, выявiлi сябе мужнымi жанчынамi i сапраўднымi патрыёткамi Беларусi.

Нельга не адзначыць Нiну Багiнскую, якая падала прыклад таго, як чалавек сталага узросту можа смела адстойваць свае каштоўнасцi, змагацца за свабоду i справядлiвасць.

Трэба сказаць асобна пра беларускiх доктарак, якiя ратавалi параненых на пратэстах, якiя самi выходзiлi на акцыi. Пра беларускiх спартсменак, якiя за сваю грамадзянскую пазыцыю адсядзелi ў iзалятарах, зазналi iншы пераслед, але засталiся верныя сваёй пазыцыi, паказалi прыклад супрацiву сыстэме.

Я хачу сказаць вялiкi дзякуй ўсiм беларускiм жанчынам i пажадаць iм ў 2021 годзе ўсяго самага найлепшага. Я упэўнены, што мы абавязкова пераможам, бо на нашым баку праўда. А праўда заўжды урэшце-рэшт перамагае.  

Жыве Беларусь!
  • Zveroboy, 05.01.2021 17:59 #
    +1
    1
    Неймаверныя.... Лепшую нацыю ў свеце вырасцілі... Гэта не якія небудзь "сярпаста-малаткастыя" Во тут ..а якія ццк...  Ых...якая прыгажосць    
    ответить на комментарий
  • batleya, 08.01.2021 00:08 #

    Жыве вечна!!!
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 13.01.2021 21:15 #
    +1
    1
    Нашел еще одну. Шедевр!  віцяблянка с вушкамі  B очках весь женский мир отражаеццо)   
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
327 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}