О времени и о себе / Ёсць такая прафесiя

 

Учора па ўсёй Беларусi прайшлi урачыстыя мерапрыемствы, прысвяченыя святкаванню Дня абаронцаў Айчыны. Шмат дзе гэта было зроблена прыгожа i з размахам. Напрыклад, ў маiм Брэсце неба над Брэсцкай крэпасцю упрыгожыў святочны салют. Выглядала гэта, мякка кажучы, уражлiва.

Мне адслужыць ў войску не давялося. Не буду крывiць душой i казаць, што надта пра гэта шкадую. Усё жа казарменнае жыццё не па мне. Таму я асабiста нiколi асаблiва не адзначаў гэтае свята, бо не лiчу, што яно мае да мяне вялiкае дачыненне, хоць мой бацька яшчэ за савецкiм часам аддаў доўг Радзiме. Разам з тым, я з велiзарнай павагай стаўлюсь да ўсiх, хто мае дачыненне да вайсковай справы, так цi iнакш удзельнiчае або удзельнiчаў ў абароне нашай краiны. Гэта надзвычай пачэсная, але ў той жа час цяжкая праца, якая патрабуе высокiх маральных ды фiзычных якасцей. Праца, якая непасрэдна звязаная з небяспекай для жыцця. Дзякуй Богу, Беларусь за весь час сваёй незалежнасцi не брала удзел ў вайсковых канфлiктах, i дасць Бог, так будзе i надалей. Але, нажаль, ўсё магчыма. I вайскоўцы - тыя людзi, якiя мусяць быць гатовымi ў любы момант ахвяраваць жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Хаця, канешне, хацелась бы верыць, што такая патрэба нiколi не узнiкне.

Усiх са святам!
  • Lapka, 24.02.2018 19:49 #
    +1
    1
    Самое лучшее, если никого защищать не надо. С праздником!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
133 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}