О времени и о себе / Эканамiчная бурбалка i рост заробкаў

Чарговая добрая навiна для настаўнiкаў - iхнiя заробкi блiжэйшым часам будуць павялiчаныя удвая. Прынамсi, такое патрабаванне нядаўна выказаў кiраўнiк дзяржавы.

Iдэя сама па сабе, бясспрэчна, цудоўная. Асаблiва улiчваючы велiзарны аб'ём працы, якую выконваюць педагогi. У тым лiку i не звязанай непасрэдна з iх асноўнымi службовымi абавязкамi. Аднак тут пытанне, цi з'яўляецца рэалiзацыя гэтых планаў рэальнай. Вiдавочна, што не. Бо ў бюджэце краiны элементарна няма на гэта грошай. I ўзяць iх асаблiва няма адкуль, бо нiякага бурнага эканамiчнага росту чакаць, хутчэй за ўсё, не выпадае. Праведзеная на днях нарада па эканамiчных пытаннях пад кiраўнiцтвам прэзiдэнта не дала асаблiвых нагодаў для аптымiзму. Нават сам Лукашэнка вымушаны быў прызнаць, што сытуацыя кепская. Дык навошта раздаваць невыканальныя абяцанкi?

Па-першае, гэтыя заявы былi зробленыя напярэдаднi выбараў ў мясцовыя саветы. Таму iх можна разглядаць як банальную спробу задобрыць электарат. Другi пункт моцна звязаны з першым. Як вядома, настаўнiк ў Беларусi - гэта нешта большае, чым проста настаўнiк. Найперш, iзноў, педагогi, як i увогуле бюджэтнiкi - гэта значная частка выбаршчыкаў дзеючага прэзiдэнта. Апроч таго, настаўнiкi выконваюць шэраг не ўласцiвых iм функцый. Напрыклад, забяспечваюць правядзенне выбараў рознага узроўню - ад мясцовых да прэзiдэнцкiх. Да таго ж, яны ажыццяўляюць выхаваўча-асветнiцкую працу, так цi iнакш ўплываюць на розум i душу новага пакалення. Гэта таксама вельмi важна.

Хутчэй за ўсё, нiякага фенаменальнага падвышэння заробкаў не адбудзецца. Бо падобныя размовы iдуць ужо не першы год, але пакуль у педагогаў расце толькi нагрузка. Так што, як той казаў, пакiнь надзею, хто сюды уваходзiць. А настаўнiкам застаецца толькi працаваць за iдэю, што яны умеюць рабiць як мала хто iншы.
  • Lapka, 07.03.2018 16:31 #

    Посмотрим...
    ответить на комментарий
  • Malechka, 07.03.2018 18:45 #

    Так профицит же нарисовался откуда ни возьмись) вот и источник)
    ответить на комментарий
  • fostermama, 08.03.2018 23:47 #

     
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
82 поста
Последние комментарии
Chaild
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}