
Пост @
Lea з апытаннем на тэму "Што ўратуе Беларусь" закрануў, на мой погляд, вельмi важнае пытанне. Усе прапанаваныя там варыянты адказу былi даволi цiкавыя, i ўcе яны у той цi iншай ступенi правiльныя. Але мне падаецца, што ўсё нашмат прасцей.
Даўно i добра вядома, што прыгажосць ўратуе свет. З чым-чым, а з прыгажосцю у нас, дзякуй Богу, праблемаў няма. Прычым бадай ва ўсiх яе праявах. Асаблiва жаночай.
А яшчэ у нас ёсць шмат таленавiтых ды працавiтых людзей, прасунутая моладзь, якая пакуль яшчэ цалкам не з'ехала за мяжу, i, трэба спадзявацца, папрацуе на карысць Бацькаўшчыны.
Так што, дасць Бог, прарвемся. Жыве Беларусь!
2