О времени и о себе / Лепей жабраком, але на воле

Прэзiдэнт РБ Аляксандр Лукашэнка не стамляецца змагацца з карупцыяй. З гэтага, ўласна, ён пачынаў сваё прэзiдэнцтва - з гучных абяцанняў перамагчы гэтае сацыяльнае зло. I вось ужо амаль 24 гады працягваецца гэта барацьба, канца якой пакуль не бачна.

Раз-пораз мы чуем пра затрыманнi чыноўнiкаў ды бiзнэсоўцаў, злоўленых на хабарнiцтве, злаўжываннi сваiм службовым становiшчам ды iншых цёмных справах. Можна канстатаваць, што, нажаль, карупцыя мае ў Беларусi масавы характар, i нiякiя пагрозы найвышэйшага начальнiка i розныя рэпрэсiўныя захады сытуацыю не паляпшаюць.

Вось сёння адбылася чарговая нарада, на якой кiраўнiк дзяржавы зноў папярэджваў наменклатуру пра адказнасць за карупцыю. Прычым зрабiў ён гэта ў сваiм яскравым стыле: "Глядзiце, мужыкi. Лепей быць жабраком, але на воле, чым багатым за кратамi". Быццам бы лягiчна, але чамусьцi многiх жадаючых абагацiцца за дзяржаўны кошт гэта не спыняе. У вынiку мы маем цэлы шэраг больш цi менш рэзанансных гiсторый, звязаных з карупцыйнымi злачынствамi. Прыкра, адным словам.

З ўсяго гэтага можна зрабiць выснову, што ў доўгай барацьбе Лукашэнкi з карупцыяй перамог мацнейшы. То бок карупцыя.
  • Lapka, 03.04.2018 17:33 #
    +3
    3
    Пока только показательные выступления с неподелившимися видны.
    ответить на комментарий
  • Zveroboy, 03.04.2018 21:00 #
    +1
    1
    Старо, как мир!    
    ответить на комментарий
  • phvit, 03.04.2018 21:53 #
    +2
    2
    слышится: "Бла-бла-бла"
    ответить на комментарий
  • Ayrlily, 03.04.2018 22:23 #

    На волI
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
109 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}