О времени и о себе / Адзiн на ўсiх


Нажаль, так склалася, што апошнiм часам я рэдка бываю ў родным Брэсце. Аднак, калi з'яўляецца магчымасць, я заўсёды стараюсь хаця б на некалькi дзён завiтаць ў родныя мясцiны. I звычайна найперш iду да помнiка Адама Мiцкевiча.

Мiцкевiч - не проста адзiн з маiх улюбёных паэтаў. Для мяне ён сымбаль Беларусi, чыя творчасць стала вялiзным штуршком для развiцця нацыянальнай беларускай лiтаратуры. Апроч таго, ён быў паэт-грамадзянiн, якi ў сваiх вершах выказваў ўласную грамадзянскую пазыцыю, якая палягнала ў жаданнi бачыць сваю радзiму квiтнеючай ды незалежнай. Сёння ягоным iмям названыя вулiцы ў шэрагу гарадоў, ў тым лiку ў Брэсце.

Дагэтуль працягваюцца спрэчкi наконт ягонай нацыянальнай прыналежнасцi, якiя, на мой погляд, не маюць нiякага сэнсу. Такiя ж спрэчкi, дарэчы, не сцiхаюць вакол постацi Кастуся Калiноўскага, яшчэ аднаго выбiтнага дзеяча, прызнанага нацыянальнага героя Беларусi. Мiцкевiч нарадзiўся на тэрыторыi сучаснай Беларусi, ў Навагрудку, i хаця збольшага пiсаў па-польску, заўсёды захоўваў сувязь з малой радзiмай, i ягоныя творы ў значнай ступенi засноўваюцца на мясцовым гiстарычна-пабытовым матэрыяле. У гэтым, дарэчы, ён падобны на iншага вялiкага мастака слова, падзеленага памiж некалькiмi дзяржавамi i народамi -,Мiкалая Гогаля.

Мiцкевiча часта называюць польскiм або нават лiтоўскiм паэтам, але гэта прынамсi не зусiм карэктна. Сам паэт, як вядома, называў сябе лiтвiнам, маючы на увазе менавiта тэрыторыю сучаснай Беларусi, Але, як бы там нi было, вiдавочна, что Адам Мiцкевiч - супольны здабытак, культурная спадчына ўсiх народаў, якiя ўваходзiлi да Рэчы Паспалiтай. Гэта выдатны майстар слова, якi падараваў нам цэлы шэраг шэдэўраў мастацкай лiтаратуры, якiмi мы захапляемся сёння i, напэўна, будзем працягваць рабiць тое самае надалей. 
 
  • sonejka-ja, 10.04.2018 16:56 #

    Падтрымліваю. І яго "Свіцязянку" ведаю на памяць цалкам... А ў Вавельскім кафедральным саборы ў Кракаве стаяла ля саркафагу... 
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
124 поста
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}