О времени и о себе / Беларуская Венецыя

 


Я рэдка гляджу БТ. Па-першае, асаблiва няма на гэта часу. Па-другое, яно занадта кандовае i афiцыёзнае, i кантэнт збольшага пакiдае жадаць лепшага. Пераважна гляджу толькi спартовыя трансляцыi, а з iнфармацыйных каналаў мне больш падабаецца Euronews. Але часам i на нашым тэлебачаннi удаецца натрапiць на нешта цiкавае, што, ў тым лiку, пашырае веды пра нашу краiну.

Наппрыклад, цi вы ведалi, што аказваецца, ў Беларусi ёсць свая ўласная Венецыя? Мова пра вёску Кудрычы, якая знаходзiцца ў Брэсцкай вобласцi. Я да нядаўняга часу, як нi дзiўна, пра яе нiчога не ведаў. Пакуль выпадкова не пабачыў сюжэт на канале СТВ, прысвячэнны гэтаму дзiўнаму i прывабнаму месцу.

Вёску Кудрычы называюць жамчужынай Палесся. I нездарма. Яна ўтварылася ў сярэдзіне 16 стагоддзя на балоце, у міжрэччы Прыпяці і Ясельды. З той пары прайшло нямала часу, а людзі на балоце засталіся. 

Калі праляцець над вёскай разам з бусламі, то можна пабачыць, што яна знаходзіцца на невялікіх астраўках, падзеленых балотам. Гісторыкі мяркуюць, што сюды адпраўлялі людзей у якасці пакарання. Але з часам ім удалося утаймаваць мясцовую дзікую прыроду: пакрыць хаты чаротавымі дахамі, сплесці на хутарках платы з лазы і навучыцца рабіць лодкі – «чайкі». Тут было 125 двароў, па 7 дзяцей у сем'ях і па 2 каровы у кожнага. Жыццё на балоце бурліла, ад дома да дома перасоўваліся на лодках.

Сёння там засталася лiчаная колькасць старажылаў. Напрыклад, Марыя Фёдараўна Рабец. Яна згадвае, што ў вайну Кудрычы цярпелi кулямётныя абстрэлы, але спаліць вёску на вадзе ў немцаў не паднялася рука. Мама траіх дзяцей з ранку да ночы працавала ў мясцовым калгасе, палола бульбу, сеяла лён, грабла сена і паспявала па вечарах ткаць ручнікі. Успамінае, што асноўным заняткам вяскоўцаў было рыбалоўства. Рака Ясельда і мясцовыя азёры былі вельмі багатыя рыбай.

А пасля працоўнага дня палешукі спявалі і танцавалі, за што Кудрычы ў жарт празвалі Вясёлушкай. Так было, але ў сярэдзіне 90-х, калі правялі ў вёску дарогу, маленькi Сусвет на балоце паваліўся. Калгас разваліўся, моладзь раз'ехалася, старыкi паступова сыходзяць, чаротавыя дахі замяніла чарапіца, і карэнных жыхароў пацяснілі дачнікі. Кудрычы абвясцілі запаведнай зонай: нельга лавіць рыбу, паляваць, рабіць тое, чым займаліся стагоддзямі жыхары. Унікальная палеская вёска памірае на вачах, а магла бы стаць музеем пад адкрытым небам.

Разам са старажыламi сыходзяць i традыцыi, якiя перадавалiся ў Кудрычах з пакалення у пакаленне. Хаця, варта адзначыць, што вёска карыстаецца увагай замежных турыстаў, што дае надзею на тое, што яна так-сяк будзе жыць i надалей.

А я абавязкова пастараюсь блiжэйшым часам наведаць гэта унiкальнае месца. Бо яно вартае таго, каб ўжывую яго пабачыць.
  • Lapka, 13.05.2018 11:32 #

    Они говорят почти по-украински.
    ответить на комментарий
    • ushachy, 13.05.2018 12:28 #
      +1
      1
      Так это ж Волынь. На каком языке им ещё говорить ;) ?
      ответить на комментарий
  • batleya, 13.05.2018 19:29 #

    Чароўны куточак!!! Колькі такіх на Беларусі!!!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
127 постов
Последние комментарии
Dirndl учора ў 20:08
Dirndl учора ў 20:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}