О времени и о себе / Маральная дылема

Досыць часта мы ў сваiм жыццi аказваемся ў дваiстай, супярэчлiвай сытуацыi, якую нельга трактаваць адназначна. Жыццё ў прынцыпе нашмат складаней любых iдэальных схемаў, i чорна-белая карцiна свету ў абсалютнай большасцi выпадкаў з'яўляецца рыгiднай, непаўнавартаснай. Але, пры ўсiм тым, жыццевыя абставiны часам прымушаюць нас рабiць пэўны выбар, вызначыць свае прыярытэты, заняць канкрэтную пазыцыю. I збольшага гэта аказваецца вельмi складана.

Да падобных развагаў мяне падштурхнула адна канкрэтная гiсторыя.

Шмат хто, напэўна, ведае, што каля Брэсту будуецца акумулятарны завод кампанii "Power". Амаль адразу, як стала вядома пра гэты праект, ён выклiкаў незадавальненне ды абурэнне мясцовай грамадзкасцi. Людзi выходзiлi на мiтынгi, збiралi подпiсы пад зваротам да ўладаў з просьбай спынiць небяспечную, шкодную для здароўя вытворчасць. У сацыяльных сетках створаныя адмысловыя групы, дзе таксама адназначна людзi выражаюць сваё стаўленне да будаўнiцтва заводу. Я ў свой час стварыў петыцыю, ў якой таксама заклiкаў прынамсi часова спынiць рэалiзацыю праекту, каб арганiзаваць яго грамадзкае абмяркаванне. Аднак з Брэсцкага аблвыканкаму прыйшоў адказ, з якога сведчыла, што будаўнiцтва будзе працягнута.

Тут ёсць два бакi. З аднаго боку, дадзеная вытворчасць ўяўляе сур'ёзную экалагiчную небяспеку, яна можа нэгатыўна адбiцца на здароўi людзей. А з iншага, гэты завод дазволiць стварыць новыя працоўныя месцы, ды увогуле зробiць важкi унёсак ў эканомiку рэгiёна. I абодва бакi маюць рацыю. Хаця чыста па-чалавечы мне, канешне, блiжэй першы падыход - здароўе людзей ды ахова навакольнага асяроддзя заўсёды мусяць стаяць на першым месцы. У iдэале, канешне, было б здорава, калi б удалось спалучыць абедзве пазыцыi. Але ў рэчаiснасцi, як правiла, так не атрымлiваецца. 

Нажаль...
  • Lapka, 25.05.2018 14:18 #
    +2
    2
    Мне жаль людей, которых уже прессуют за то, что выступили против строительства.
    ответить на комментарий
    • dmitry90, 25.05.2018 14:20 #

      Да, есть такое дело. Печалька, одним словом
      ответить на комментарий
  • zelenaya, 25.05.2018 14:26 #

    Радиаторный у города это небезопасно. Привет м. Фрунзенская и карта экологии города по этому месту. Да, я знаю, жить вредно.  Протест достойный, считаю. Есть ещё и путь переписок(проходила) и судов-инстанций(-//-). Но вывод примерно такой: собака лает - караван идёт.
    ответить на комментарий
  • batleya, 25.05.2018 14:55 #
    +2
    2
    Мне падаецца, што працоўныя месцы не будуць патрэбныя хворым людзям! Ніякая эканамічная выгада не вартая здароўя людзей! І калі гэта не можа ўсведаміць улада, то ёй павінны сказаць аб гэтым людзі! А ў нас ужо прывыклі, што калі "наверсе" вырашылі, значыць і слухаць нечыя меркаванні не варта. 
    ответить на комментарий
    • dmitry90, 25.05.2018 14:56 #
      +1
      1
      Вось i я пра тое самае
      ответить на комментарий
  • Elem, 25.05.2018 15:01 #
    +1
    1
    падзяляю вашу пазіцію, дакладней адсутнасць аднаго адказу(
    ответить на комментарий
    • dmitry90, 25.05.2018 15:06 #

      Увогуле кажучы, гэта клясiчная гiсторыя - дылема памiж прагматызмам ды iдэалiзмам. Напрыклад, калi знiшчаюць лес, каб пракласцi дарогу або пабудаваць нейкiя аб'екты. Атрымлiваецца, што чалавек, намагаючысь зрабiць сваё жыццё больш камфортным, адначасова шкодзiць сам сабе. Такi парадокс
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
101 пост
Последние комментарии
Marleniken
kalinna сёння ў 12:25
kalinna сёння ў 11:52
aksinia сёння ў 08:57
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}