О времени и о себе / Футбольны Барысаў

Першы i пакуль апошнi раз я наведаў слаўны горад Барысаў увосень мiнулага году. I не проста так - а з нагоды матчу нашай нацыянальнай зборнай супраць зборнай Галяндыi ў межах адборачнага цыклу да чэмпiянату свету-2018, якi нядаўна прайшоў ў Расii. Тая гульня для нас ужо асаблiвага турнiрнага значэння ня мела - проста было цiкава паглядзець на галяндскiх зорак ўжывую. Ну i заадно трошкi паглядзеў Барысаў.

Па-першае, трэба адзначыць, што Барысаў - горад футбольны. Тут базуецца клюб БАТЭ - флагман айчыннага футболу, наймацнейшая каманда Беларусi ужо апошнiх шмат  гадоў. Каманда, вядомая ў Эўропе, якая часам выступае i ў галоўным клюбным турнiры Эўропы - Лiзе чампiёнаў.


 

 

Напярэдаднi матчу зборных на вулiцах можна было сустрэць прыкметы хуткай сустрэчы

 

Ну а гэта - фота непасрэдна з арэны.

 

 

 

 

 
Фота начнога стадыёна ужо пасля гульнi

 
Той матч наша зборная, як вядома, прайграла. Але гэта быў той выпадак, калi сам працэс больш важны, чым вынiк. Было надта цiкава паглядзець i добры сучасны стадыён, на якiм я да таго не бываў, ну i саму гульню таксама. Дарэчы, беларусы выглядалi не так дрэнна, i калi б не спрэчнае суддзейскае рашэнне аб прызначэннi пенальцi на карысць госцяў, то вынiк мог быць iншым. Але ўсё роўна было класна.

Спадзяюсь як-небудзь яшчэ туды завiтаць. 
  • Lapka, 17.08.2018 14:43 #

    Давно не была в борисове, как раз скоро повод будет.
    ответить на комментарий
  • Shurik1, 17.08.2018 15:25 #
    +1
    1
    Эхххх, не был ещё на Борисов арене. Особенно жаль что не был на вот этом матче  
    ответить на комментарий
  • Elem, 18.08.2018 08:32 #
    +1
    1
    Прыемна чытаць пазітыўны пост!
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
124 поста
Посты блогера dmitry90
Показать еще 5 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}