О времени и о себе / Злачынства i пакаранне

Зараз ў Беларусi актыўна абмяркоўваецца праект новага закону аб супрацьдзеяннi хатняму гвалту. Як па мне, вельмi карысная i патрэбная, даўно наспеўшая рэч. Вiдавочна, што праблема хатняга гвалту ў нашым грамадзтве стаiць вельмi востра, i так цi iначай яе трэба вырашаць.Бо нельга мiрыцца з тым, што жыццё вялiзнай колькасцi жанчын i дзяцей ператвараецца ў штодзённае пекла.

Гэты закон мусiць абаранiць людзей, якiя трапiлi ў бяду. Людзей,для якiх ўласны дом стаў турмой, а сям'я - iнстытутам катавання. Напэўна, ўсiм вiдавочна, што iснуючы зараз механiзм абароны ахвяраў хатняга гвалту недасканалы i патрабуе паляпшэння. Бо зараз справы заводзяцца толькi па заяве пацярпелых, ў працэсе магчымае "прымiрэнне бакоў", якiм часцей за ўсё i заканчваюцца падобныя гiсторыi. Бо мужчыны-агрэсары маральна катуюць сваiх жонак i дзяцей, выкарыстоўваюць запалохванне i шантаж, над ахвярамi пастаянна вiсiць пагроза фiзычнага гвалту. Агрэсару нават неабавязкова весь час бiць жонку i дзяцей. Як вядома, пагроза мацней за выкананне. Дэмаралiзаваныя ахвяры проста страчваюць веру ў магчымасць барацьбы, i ў вынiку часцей за ўсё забiраюць заявы i ў далейшым ужо не звяртаюцца да праваахоўных органаў. Акрамя таго, суд часта прызначае хатнiм тыранам грашовы штраф, якi выплочваецца з сямейнага бюджэту. У такiх абставiнах звяртацца за дапамогай сапраўды не выпадае.

Пакуль дакладны змест будучага закона, якi мусiць быць прыняты ў 2019 годзе, не зусiм зразумелы. Толькi ў агульных рысах. Аднак галоўнае, што такi закон увогуле будзе. Любы закон лепей, чым яго адсутнасць. Там прынамсi будзе дадзеная выразная дэфiнiцыя паняцця хатняга гвалту, яго ахвяраў i адказнасцi за падобныя дзеяннi. Бадай 150 краiнаў свету маюць спэцыялiзаванае заканадаўства пра гвалт ў сям'i, ў Беларусi ж дасюль нiчога падобнага не было, хаця размовы пра гэта iдуць каля 20 гадоў. Наяўнасць адмысловага закону будзе азначаць, што дзяржава прызнае: хатнi гвалт - актуальная сацыяльная праблема, для вырашэння якой неабходныя адпаведныя захады, рэсурсы, структуры ды iнш. Галоўнае - да яе будзе прыцягнута увага кiраўнiцтва дзяржавы i ўcяго грамадзтва. Таму прыняцце гэтага закону, калi яно адбудзецца, можна будзе толькi вiтаць.
  • Lapka, 21.09.2018 12:55 #

    Лишь бы не через "глушитель"((
    ответить на комментарий
    • margosha1508, 21.09.2018 16:54 #
      +1
      1
      Освоят на сдачу от того,что останется после распила в три министерства+межведомственные программы-госзаказы+ пару диссеров+ немножко новых должностей+ чуть чуть новых бумажек и тэдэ.
      ответить на комментарий
  • batleya, 21.09.2018 17:42 #
    +3
    3
    Закон і сапраўды, вельмі патрэбны! За свой 25 гадовы стаж працы з дзеткамі у прафтэх коледжы, прыйшлося сутыкнуцца з дзясяткамі такіх вось сітуацый у сем'ях, разруліць якія каштавала  вялікіх сіл!  Праўда рэалізацыя закона можа сустрэць "супраціў" з боку традыцыйнага "сорамна прызнацца", а яшчэ  - дай Божа, каб не нарабілі безталковых алгарытмаў. як у выпадку з вызначэннем сацыяльна небяспечнага становішча ў сям'і, альбо , калі па руску, "СОП"
    ответить на комментарий
    • margosha1508, 21.09.2018 20:40 #
      +2
      2
      Соп, а может и денежная повинность,как в случае с досмотром инвалидов. Съездил за матрасом для инвалида- лишили пособия. Или год должны в нищете провести,чтобы пособие по инвалидности по онкологии получить. Не верю в хорошую реализацию проекта.
      ответить на комментарий
  • Zveroboy, 21.09.2018 21:08 #

    Не примут - здесь пока не Европа. Закон работать не будет. И вот почему. Во кто в законодателях сидит. Все они оттуда пришли ...со своей бытовой "культуркой" Сильнейший фильмец...и как это я раньше его пропустил. Респект создателям! Главная героиня конгениальна.  Настоящее русское кино и очень актуальное, по сути до сегодняшнего дня ничего не изменилось в бытовухе русских баб и мужиков под Тамбовом. Современные местечковые "вельветовки" в сущности тоже такие, тока плацця в инстаграмах другие.    
    ответить на комментарий
  • poker-face, 21.09.2018 21:08 #
    +1
    1
    Это очень очень очень важный документ.
    ответить на комментарий
Ответить автору поста
dmitry90
127 постов
Последние комментарии
Dirndl учора ў 20:08
Dirndl учора ў 20:07
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}