Пра гараскопы

Шчыра кажучы, да гараскопаў i рознай iншай хiрамантыi я стаўлюся вельмi скептычна. Як па мне, ўсё гэта поўная лухта. Хаця ёсць i тыя, хто у гэта верыць.

Проста для прыколу. У сецiве наштурхнуўся на такую карцiнку

 
Я не вялiкi спецыялiст па знаках…

Прадвосеньскi настрой

Квнец лета i надыход восенi - асабiста для мяне заўсёды час лёгкага смутку. Калi за акном шэра, пахмурна, даждлiва, холадна, а адзiны паратунак - коўдра i гарачы чай. Канешне, разумееш, што ўсё гэта непазбежна, закон прыроды, што штогод паўтараецца адно i тое ж, аднак ўсё роўна неяк неўтульна.

Для узняцця настрою - некалькi фота летняга Брэста. Сагрэвае

Злачынства i пакаранне

Зараз ў Беларусi актыўна абмяркоўваецца праект новага закону аб супрацьдзеяннi хатняму гвалту. Як па мне, вельмi карысная i патрэбная, даўно наспеўшая рэч. Вiдавочна, што праблема хатняга гвалту ў нашым грамадзтве стаiць вельмi востра, i так цi iначай яе трэба вырашаць.Бо нельга мiрыцца з тым, што жыццё вялiзнай колькасцi жанчын i дзяцей ператвараецца ў штодзённае пекла.

Гэты закон мусiць абаранiць людзей, якiя трапiлi ў бяду. Людзей,для якiх ўласны дом стаў турмой, а сям'я - iнстытутам катавання. Напэўна, ўсiм вiдавочна, што iснуючы зараз механiзм абароны ахвяраў хатняга гвалту недасканалы i…

Прыгажосць па-беларуску

Вельмi люблю глядзець фота беларускай прыроды. Нажаль, сам я мала дзе быў, толькi ў буйных гарадах, да раз-пораз наведваў родную вёску. А апошнiм часам i гэта не атрымлiваецца. Таму стараюсь рэгулярна пераглядаць пасты ў соцсетках, прысвяченыя розным дзiвосным краявiдам нашай Бацькаўшчыны.

Вось, напрыклад, ў Instagram ёсць цэлы шэраг блогераў, якiя спецыялiзуюцца на гэтай тэматыцы, i рэгулярна выкладваюцб цудоўныя фота, надзвычай антуражныя i каларiтныя, напоўненыя любоўю i замiлаваннем да беларускiх прастораў. З таго, што мне найбольш спадабавалась (хаця, канешне, бачыў я далёка не ўсё…

Ноль эмоцый

Напэўна, не ўсе ведаюць пра iснаванне даследвання Global Emotions, якое рэгулярна ладзiць вядомы цэнтр Гэлапа. Калi коратка, то гэты рэйтынг ацэньвае узровень эмацыйнасцi жыхароў розных краiнаў, iхнi "градус" настрояў.  Даследванне праводзiцца шляхам тэлефоннага апытання або прыватнага iнтэрв'ю. Пры гэтым людзей просяць адказаць, цi перажывалi яны напярэдаднi якiя-небудзь пачуццi, i калi перажывалi, то якiя. Як кажуць аўтары даследвання, iндэкс замярае нематэрыяльныя актывы - пачуццi ды эмоцыi людзей, - што традыцыйныя эканамiчныя паказчыкi кшталту ВУП нiколi не улiчваюць. Прычым мова iдзе як…

Пытанне для роздуму

Знакамiты расейскi пiсьменнiк ды асветнiк Аляксандр Радзiшчаў, аўтар вядомага "Падарожжа з Пецярбургу ў Маскву", ў прадмове да гэтых "Падарожжаў" пiсаў: "Взглянул я окрест меня, и душа моя страданиями человечества уязвлена стала". I сапраўды, калi паглядзець навокал ды пабачыць, як жыве пераважная большасць нашых суграмадзянаў, то становiцца неяк прыкра. I прыгадваецца яшчэ адна фраза: каб жыць, трэба працаваць. А каб добра жыць, трэба прыдумваць нешта iншае. Сумна, але падобна на праўду

Мудрыя думкi

Натрапiў днямi на шэраг цытат, якiя мне спадабалiсь. Зразумела, тут можна спрачацца, але, мне падаецца, па сутнасцi ўcё правiльна.

 

Маё улюбёнае

Мне вельмi падабаюцца смешныя карцiнкi пра коцiкаў. У мяне iх ужо назбiралась цэлая калекцыя, якая рэгулярна папаўняецца. Паглядзiш на такую мiлату, i адразу настрой уздымаецца.

 

Футбольны Барысаў

Першы i пакуль апошнi раз я наведаў слаўны горад Барысаў увосень мiнулага году. I не проста так - а з нагоды матчу нашай нацыянальнай зборнай супраць зборнай Галяндыi ў межах адборачнага цыклу да чэмпiянату свету-2018, якi нядаўна прайшоў ў Расii. Тая гульня для нас ужо асаблiвага турнiрнага значэння ня мела - проста было цiкава паглядзець на галяндскiх зорак ўжывую. Ну i заадно трошкi паглядзеў Барысаў.

Па-першае, трэба адзначыць, што Барысаў - горад футбольны. Тут базуецца клюб БАТЭ - флагман айчыннага футболу, наймацнейшая каманда Беларусi ужо апошнiх шмат  гадоў. Каманда, вядомая ў Эўропе…

Вакзальная тэма

Так склалась, што я ладную частку свайго жыцця правёў ў цягнiку. Таму для мяне вельмi блiзка ўсё, што так цi iнакш датычыць чыгункi. Напрыклад, вакзалы.

Вось, ў прыватнасцi, вакзал майго роднага Брэста.

 

dmitry90
134 поста
Последние комментарии
Nayana
zelenaya
Lapka учора ў 20:55
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}