Улоў сецiва

Амаль штодзень хаця б на пару-тройку хвiлiн заходжу ў twitter. Асаблiва там мяне прываблiваюць розныя карцiнкi з пацешнымi надпiсамi. Паглядзiш крыху на такую народную творчасць, i уздым настрою забяспечаны.

Вось, для прыкладу, некалькi узораў твiттэрнага крэатыву.

Беларуская Венецыя

 


Я рэдка гляджу БТ. Па-першае, асаблiва няма на гэта часу. Па-другое, яно занадта кандовае i афiцыёзнае, i кантэнт збольшага пакiдае жадаць лепшага. Пераважна гляджу толькi спартовыя трансляцыi, а з iнфармацыйных каналаў мне больш падабаецца…

Ганьба нацыянальнага маштаба

 
Зборная Беларусi працягвае свой бясслаўны выступ на чэмпiянаце свету па хакеi, якi адбываецца ў Данii. Наша каманда напярэдаднi прайграла пятую гульню запар, саступiўшы чэхам - 0:3. Улiчваючы статус хакея ў нашай краiне як спорту №1, а таксама…

Три мохито как маркер достатка

Я люблю перечитывать эту уже давнишнюю историю, потому что, нам мой взгляд, она весьма показательна, и многое говорит о нас и нашей жизни.

Несколько лет назад на портале onliner.by в рамках рубрики "Житьё моё" было опубликовано письмо некой Ирины, где она поведала о том, как проживает месяц на зарплату в $700, подробно расписав свои статьи расходов. В этот перечень, надо заметить, не самый скоромный по меркам среднестатистического белоруса, вошли содержание авто, интернет, развлечения ну и прочее по мелочи. Лейтмотивом проходила мысль о том, что $700 ей не хватает на полноценную достойную жизнь…

Сакральнае месца

Напэўна, няма беларуса, нават з тых, хто не жыве ў Брэсце, хто хаця б раз не пабываў ў Брэсцкай крэпасцi. Таму я не буду доўга пра яе распавядаць, а проста скажу, што калi туды трапляеш, то многiя рэчы пачынаеш лепей асэнсоўваць. Напрыклад, каштоўнасць чалавечага жыцця, вышэй за якое не можа быць нiчога. I забываць пра гэта нельга.

Ну i некалькi фотак для антуражу.

Mein Kampf

Назву гэтага паста я запазычыў у @Marleniken (пра Гiтлера я тут згадваць не буду). Проста яна вельмi пасуе да таго, пра што я хацеў тут сказаць. А менавiта - пра барацьбу са сваiмi недахопамi.

Як, напэўна, бадай у кожнага чалавека, у мяне iх шмат. Але, як мне здаецца, галоўны з iх - лянота, амаль поўная адсутнасць сiлы волi. Яна праяўляецца ў тым, што я практычна не здольны прымусiць сябе зрабiць тое, што трэба зрабiць, але патрабуе пэўных высiлкаў - фiзычных або маральных. Прычым гэта датычыць як дробязяў - напрыклад, прыбрацца ў кватэры, так i сур'ёзных рэчаў. Я, напрыклад, разумею, што трэба…

Куды падзеўся дух свята?

Усе мы родам з дзяцiнства. Напэўна, кожнаму з нас знаёмая такая з'ява, як чаканне свята. Новы год, Каляды, Вялiкдзень, Першамай, Дзень Перамогi, дзень нараджэння... Штогод мы чакаем гэтыя святы, рыхтуемся да iх, з нецярпеннем адлiчваем днi да iх наступлення. Прынамсi, так было колiсь, у часы майго маленства, дзяцiнства ды юнацтва.
Але зараз ўсё iначай. Няма таго, што раньш было, як пiсаў у свой час Максiм Багдановiч.Ужо досыць даўно злавiў сябе на думцы, што не чакаю святаў, знiкла нейкае адчуванне цуда, радаснае хваляванне, якое непазбежна раней узнiкала напярэданi чырвоных датаў ў каляндары…

Мечта идиота

Наверное, у каждого человека есть своя заветная мечта, или цель, которую он очень бы хотел воплотить в реальность. Иногда это превращается в своеобразное идефикс, которое может сохраняться годами, а то и всю жизнь. У меня такое идефикс лежит в сфере лингвистики. 

С языками у меня такая штука. Люблю их учить, но никак не могу выучить. Кроме русского и матчынай мовы свободно я больше никаким иным языком не владею. Хотя в разной степени знаю все славянские языки, более-менее могу изъясняться по-польски. Относительно неплохо знаю латышский. В одном из предыдущих постов я уже упоминал, что мне…

Чайлдфры: за i супраць

Ва ўсiм свеце ёсць пэўная колькасць людзей,якiя ня маюць дзяцей,таму што гэта iх свядомы выбар, таму што яны гэтага ня хочуць.Прычым, як правiла, гэта досыць паспяховыя людзi, якiя пры жаданнi цалкам маглi бы забяспечыць сваiх дзяцей. Але як раз такога жадання у iх няма.

У чайлдфры, як у любой падобнай канцэпцыi, ёсць свае прыхiльнiкi i зацятыя апанэнты. I у кожнага боку ёсць свае, як iм падаецца, пераканаўчыя аргументы. 

Людзi, якiя прытрымлiваюцца пазыцыi чайлдфры, ў асноўным аргументуюць гэта асабiстымi матывамi - проста iм непатрэбныя дзецi, i у iх няма жадання iх мець. Бо гэта вялiкая…

Як вам iдэя?

Не ведаю, хто як, а я бы такi варыянт падтрымаў 
https://nn.by/?c=ar&i=207794

dmitry90
109 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}