З ваўкамi жыць...

Даўно i добра вядома, што лепшая абарона - гэта наступ. Прычым гэты прынцып працуе бадай ў любой сферы жыцця - як ў нейкiх працоўных сытуацыях, дык i ў звычайных пабытовых спрэчках ды канфлiктах. Сам неаднаразова быў таму сведкам. А вось у мяне так не атрымлiваецца. Можа, з прычыны занадта мяккага характару, але, калi на мяне нападаюць, я, як правiла, не нападаю у адказ, а спрабую неяк апраўдвацца, абараняцца. I часцей за ўсё застаюсь вiнаватым, нават калi насамрэч зусiм не вiнаваты. 

Вось як цяжка нам жывецца, мяккiм i добрым людзям. Маралiтэ - трэба гартаваць характар i станавiцца больш…

  • 7
  • интересно
  • dmitry90
  • 28 января 2018 13:22

Сумбур замест лiтаратуры



Сёння можна купiць любую кнiгу. Варта толькi зайсцi ў якую-небудзь кнiжную краму - i адразу, што называецца, вочы разбягаюцца ад багацця рознага кшталту лiтаратуры, проста губляешся ў гэтым бязмежным акiяне. I вось тут паўстае пытанне, цi добра гэта…

Прамоўшэн па-беларуску

Летась упершыню наведаў Барысаў. У цэлым ўражаннi станоўчыя, але тут хацеў бы засярэдзiцца на адным моманте, якi мяне прыемна ўразiў.

Мова пра iмiджавыя бiлборды з выявамi гульцоў ФК БАТЭ. Прыкметна, што надпiсы на iх выкананыя выключна на беларускай мове. Напрыклад, на гэтым фота - бiлборд са слоганам "Займi сваё месца побач з камандай". Гэтыя шчыты размешчаныя ў розных раёнах горада: ля гарадскога стадыёна, гiпермаркета "Евроопт" ды iнш.

O tempora! o mores!

Мы прызвычаiлiся, што людзi сталага веку звычайна наракаюць на цяперашнi час, кажуць, што раней, у часы iхняй маладосцi, ўсё было нашмат лепей. Як правiла, да падобных разважанняў мы ставiмся iранiчна-паблажлiва. Маўляў, што яшчэ застаецца рабiць старым, апроч як згадваць мiнулае i лаяць сваiх нашчадкаў, якiя ўсё робяць ня так.

Зразумела, што грамадзкiя норавы - штука зменлiвая, i у кожнай эпохi яны свае. Але, напэўна, ўсё жа мусiць iснаваць нейкая мяжа, нiжэй за якую апускацца нельга. Нажаль, сёння гэтай мяжы ужо фактычна няма.

Для сучаснага пакалення амаль ва ўсiх жыццевых выпадках мэта…

Iншая рэальнасць

Бяда той дзяржаве, дзе ўлада жыве асобна ад народу, дрэнна разумее яго бягучы стан i патрэбы. У такой сытуацыi не выпадае чакаць нiчога добрага нi для самой ўлады, нi для народу.

Цяжка пазбавiцца ад адчування, што беларускае кiраўнiцтва чым далей, тым болей аддаляецца ад народу, жыве ў нейкiм iншым сусвеце. Занадта шмат розных дурнiц нароблена ўладамi за апошнi час - адзiн праславуты дэкрэт №3 чаго варты. Падобнае ж ўражанне складваецца, калi паслухаць некаторыя заявы нашых урадоўцаў. Напрыклад, прэм'ер Кабякоў нядаўна разважаў пра т.зв. пастку сярэдняга даходу. Маўляў, для краiн, што…

Афарызмы жыццевай мудрасцi

Сярэднестатыстычнае меркаванне: жывём дрэнна. Калi спытаць у любога чалавека пра яго хатнiя, сямейныя справы, а таксама пра агульную сытуацыю ў краiне, ён абавязкова пачне распавядаць пра свае шматлiкiя праблемы ды выражаць непадробнае абурэнне навакольнай рэчаiснасцю. I тое у яго не так, i iншае не гэтак. Карацей, суцэльны негатыў i бясконцая чарада непрыемнасцей, перашкодаў ды расчараванняў.

Тэзу, што жыццё кепскае, мы ўспрымаем як аксыёму, якая апрыёры не патрабуе доказаў. Але насамрэч не ўсё тут так проста. Так, наша жыццё сапраўды збольшага мала нагадвае ружовыя сады, i так цi iнакш бадай…

  • 4
  • интересно
  • dmitry90
  • 17 января 2018 15:59

У каханнi няма месца эгаiзму

Гартаючы кнiжку вядомага беларускага пiсьменнiка Iвана Карэнды, натрапiў на вельмi цiкавую сентэнцыю: "Каханне - гэта ахвярнасць. Узаемная. Калi ахвярнасць толькi з аднаго боку, то i каханне аднабокае - сапраўднае шчасце яго абмiнае".

На мой погляд, з гэтай тэзай цяжка спрачацца. Сапраўды, каханне - гэта супольная справа дваiх людзей, i кожны з iх мусiць удзельнiчаць ў ёй на роўных. Тут ня можа быць так, што адзiн толькi дае, а iншы - толькi бярэ. У каханнi няма i ня можа быць месца эгаiзму. Бо чалавечыя адносiны, ў якiх ёсць эгаiзм, адсутнiчае узаемная павага i шчыры клопат адзiн пра аднаго…

  • 2
  • интересно
  • dmitry90
  • 14 января 2018 09:59

Пад чэснае слова

Я увогуле досыць скептычна стаўлюся да пераднавагоднiх абяцанняў, якiя людзi даюць самiм сабе. Бо, як правiла, збольшага яны застаюцца у вобласцi добрых пажаданняў i не увасабляюцца у рэчаiснасцi. У тым лiку i у мяне. Апошнiя гады я кiнуў гэтую справу як бяссэнсоўную. А вось гэтым разам, напярэдаднi 2018 году, зноў вырашыў даць самому сабе шэраг наказаў на наступны год. Спадзяюсь, што сёлета мне удасца iх выканаць. 

  • 2
  • интересно
  • dmitry90
  • 8 января 2018 14:25

Роўнасць, якая нiкому не патрэбная

Аднойчы, у аднай тэлевiзiйнай праграме, мне давялось пачуць гутарку лiтаратараў рознага кшталту, якiя аналiзавалi твор Iвана Бунiна «Митина любовь». I адзiн з удзельнiкаў размовы, адказваючы на пытанне вядучага пра падабенствы «Митиной любви» i «Бедной Лизы» Мiкалая Карамзiна, выказаўся ў тым духе, што, маўляў, сто гадоў эмансiпацыi не прайшлi дарма. Сапраўды, калi у Карамзiна дзяўчына канчае жыццё самагубствам ад няшчаснага кахання, то у Бунiна ужо ўсё наадварот. Такiм чынам, лiтаратура улавiла i выразiла адзiн з галоўных гiстарычных трэндаў, якi ў розных формах працягваецца дагэтуль.

Фармалiзм як стыль жыцця

Апошнiм часам я часта лаўлю сябе на думцы, што у нашым жыццi зашмат разнастайных фармальнасцяў ды рытуалаў, без якiх цалкам можна было бы абысцiся, якiя даўно страцiлi свой першапачатковы сэнс, але мы упарта працягваем iх выконваць. Прычым яны так трывала ўвайшлi ў наш штодзённы побыт, што мы нават асаблiва не задумваемся над iх сэнсам i зместам, а проста аўтаматычна выконваем пэўны патрэбны набор дзеянняў, якiя па сутнасцi нiкому не патрэбныя. Нi нам, нi астатнiм.

Напрыклад, я штодня i па некалькi разоў вымушаны адказваць на пытаннi кшталту: як справы, як пажываеш ды iнш. У адказ суразмоўца…

  • 1
  • интересно
  • dmitry90
  • 6 января 2018 12:19
dmitry90
109 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}